Беларусь уводзіць часовую забарону на вываз скураной сыравіны са сваёй тэрыторыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў Беларусі ад 14 чэрвеня 2013 года № 491, паведаміла прэс-служба ўрада.

Забарона на вываз неапрацаваных шкур буйной рагатай жывёлы ўстанаўліваецца з 20 чэрвеня па 1 лістапада 2013 года.

Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміць аб гэтым Еўразійскай эканамічнай камісіі, а таксама ўнясе на разгляд ЕЭК прапанову аб прымяненні гэтай меры іншымі дзяржавамі — членамі Мытага саюза.

У Беларусі дзейнічаюць мытныя пошліны на вываз скурсыравіны з мэтай прадухілення яе дэфіцыту ў краіне ў адпаведнасці з указам ад 1 лютага 2011 года № 40 «Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін на скураную сыравіну». Дакумент прадугледжвае ўстанаўленне ставак экспартных мытных пошлін на скураную сыравіну, што вывозіцца з тэрыторыі Беларусі за межы дзяржаў — членаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?