У сераду, 19 чэрвеня, істотных ападкаў не чакаецца. Вецер няўстойлівы, ноччу слабы, днём умераны. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +6 .. +13°С, максімальная днём +21 .. +27°С.

У наступныя двое сутак, 20-21 чэрвеня, захаваецца пераважна без ападкаў надвор'е. Вецер няўстойлівы слабы. У заходнія раёны Беларусі пачнуць паступаць вельмі цёплыя паветраныя масы трапічнага паходжання. Тэмпературны фон, асабліва па захадзе краіны, пачне паступова павышацца.

У чацвер, 20 чэрвеня, тэмпература паветра: мінімальная ноччу +8 .. +14°С, максімальная днём +22 .. +28°С; па захадзе — ноччу +15 .. +17 ° С, днём +29 .. + 31°С.

У пятніцу, 21 чэрвеня, тэмпература паветра: мінімальная ноччу +11 .. +17°С, максімальная днём +23 .. +29°С; па захадзе — ноччу +18 .. +20°С, днём +30 .. + 33°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?