З 1 ліпеня Нацыянальная авіякампанія «Белавія» павялічвае частату палётаў у Кіеў (Украіна) да 12 разоў на тыдзень. Дадатковыя рэйсы будуць ажыцяўляцца ў панядзелак вечарам і сераду раніцай пераважна на самалётах CRJ-100/200.

Як паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю РУП «Нацыянальная авіякампанія «Белавія» Ірына Баранава, павелічэнне частаты выканання рэйсаў звязана з умацаваннем дзелавых сувязяў Беларусі і Украіны, ростам попыту ў бізнес-супольнасці дзвюх дзяржаў на палёты паміж сталіцамі.

Апрача таго, авіякампанія разлічвае на павышэнне колькасці транзітных пасажыраў, якія падарожнічаюць з Кіева цераз Мінск па сетцы маршрутаў «Белавія». Разам з гэтым палепшацца стыкоўкі беларускіх рэйсаў у кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» з украінскімі авіяперавозчыкамі, што дазволіць хутчэй дабрацца да любога аэрапорта Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0