Мара беларускіх балельшчыкаў убачыць гэтую восеньню на нашых стадыёнах “Мілян” ці “Чэлсі” ўсё ж ня спраўдзілася. Бухарэсцкі “Сьцяўа” вечарам у сераду пацьвердзіў свой кляс. У пачатку кожнага з таймаў яны забілі па голу ў барысаўскія вароты. Спачатку пасьля розыгрышу вуглавога гол забіў Дорыял Захарыя, а ў другім тайме хуткую атаку гаспадароў скончыў Адрыян Няга – 2:0.

Разам з тым, нельга сказаць, што БАТЭ паўстала перад бухарэсцкай публікай зусім кволенькай і бязьлікай камандай з другаснага эўрапейскага чэмпіянату. Беларусы пасьпяхова агрызалася і некалькі разоў проста цуд выратоўваў калюмбійскага брамніка “Сьцяўа”. Так, скажам, было на трэцяй хвіліне гульні, калі ў штангу трапіў Дзьмітры Платонаў. Забі ён тады, невядома, як мог бы скласьціся матч. Румынскія футбалісты вядомыя сваёй няўстойлівай псыхікай і ў выпадку такога нечаканага для сябе пачатку маглі банальна “паплысьці”.

Што б не было, але БАТЭ сёлета падарыў нашым заўзятарам незабыўныя хвіліны гонару і радасьці за беларускі футбол. Калі такое было ў апошні раз? Ня кожны і ўзгадае.

Нягледзячы на паразу, барысаўцы працягнуць эўракубкавы сэзон. У пятніцу яны даведаюцца суперніка па наступным раўндзе Кубку ЎЭФА. Па-ранейшаму неблагія шанцы прайсьці дацкі “Одэнсэ” мае менскае “Дынама”, яны гуляюць заўтра.

Вялікі футбол працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?