30 жніўня ў беларускім сегменце Інтэрнэта стартавала акцыя «Падаруй Лукашэнку яго Лунэт!», якая закліканая прадэманстраваць абсурднасць і небяспечнасць патрабаванняў Лукашэнкі зрабіць кантроль за Інтэрнэтам у Беларусі больш жорсткім. Лунэт — паводле стваральнікаў, правобраз Інтэрнэта ў разуменні Лукашэнкі. У прыватнасці, на пошукавы сэрвіс Лундэкс, відэа‑сэрвіс ЛуТуб, блогі Лу‑часопіс.

«Праблема кантролю Інтэрнэта датычыць некалькіх мільенаў беларусаў. Таму мы лічым важным і своечасовым узняць гэтую тэму на беларускай і замежнай медыяпрасторах, звярнуць на яе ўвагу палітыкаў, СМІ і грамадзянскай супольнасьці. Нельга дапусціць, каб апошняя апора свабоды ў Беларусі знікла. Настаў час паказаць, што нават ва ўмовах віртуальнага свету мы можам прадэманстраваць рэальную салідарнасць. Мы не павінны дапусціць пераўтварэння Беларусі ў варожы Інтэрнэту Кітай!» — заявіў адзін з ініцыятараў акцыі, каардынатар інтэрнэт‑супольнасці «Трэці Шлях» Павал Марозаў.

Пагроза свабоды Байнэта ўзнікла не сення, але абвастрылася на пачатку жніўня 2007 г. Тады, пры наведанні рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия» Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Бязуладзьдзе ў інтэрнэце трэба спыняць». Ен прызнаў, што «… беларуская дзяржава ў інтэрнэце прысутнічае нязначна. Сярод дзяржаўных сайтаў няма ніводнага з аўдыторыяй больш за 5 тысяч карыстальнікаў». І параіў, што «калі пачытаць, што там друкуюць, то мы маем масавы рупар — нават не апазіцыі, а рупар варожых нам галасоў і дзяржаў. Тое, што наша апазіцыя стала іх рупарам — гэта факт». Беларускае тэлебачанне падхапіла эстафету ад Лукашэнкі і паказала прапагандысцкі рэпартаж, дыскрэдытуючы свабодны Інтэрнэт, а таксама выкананы ў стылі савецкай прапаганды фільм «Сеткавыя войны». У судзе Мінска разглядаецца справа супраць сайта Аб’яднанай грамадзянскай партыі за распаўсюд ілжывай інфармацыі пра сына вядомага чыноўніка, беларускі парламент гатовы восенню прыняць рэпрэсіўнае заканадаўства па кантролю над СМІ і Інтэрнэтам. З 2005 года ідзе пераслед аўтараў флэш‑анімацыі Мультклуб, размешчанай у Інтэрнэце. Ім інкрымінуецца «Паклёп на Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», супраць іх высунуты абвінавачанні, і іх шукае беларуская міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?