Японскі танцор "робат-стылю" Кенішы Эбіна ўразіў публіку і журы на тэлешоу "Амерыка шукае таленты" (Americas Got Talent 2013 года), выканаўшы танец у стылі спецэфектаў з фільма "Матрыца".

На першых секундах танца ён выклікаў ускрыкі жаху ў зале, "упусціўшы" сваю галаву на рукі, быццам яна аддзялілася ад цела.

Паказаўшы неверагоднае валоданне сваім целам, 38-гадовы японец з Токіа выклікаў шчырае захапленне ўсіх членаў журы, якое складаецца са знакамітасцяў. Галівудская актрыса Хайдзі Клум заявіла, што ніколі не бачыла нічога падобнага. Спявачка Мэл Бі з Spice Girls назвала ўбачанае "проста ўлёт" і заявіла, што гэта было вельмі пераканаўча.

Вядомы тэлевядучы і гумарыст Говард Стэрн адзначыў, што многія толькі спрабуюць зрабіць тое, што Кенішы Эбіна робіць без найменшага бачнага намагання. "Гэта было цудоўна - я магу на гэта глядзець ўвесь дзень!" - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?