У Беларусі будуць павялічаны цэны на алкаголь, паведаміў намеснік прэм’
Паводле яго слоў, гэта не адбудзецца найбліжэйшым часам, але «прынцыповая пазіцыя ўрада заключаецца ў тым, што цана на алкаголь павінна быць дастаткова высокай». Разам з тым рашэнне неабходна прымаць з улікам многіх акалічнасцяў, бо «можна атрымаць і зваротны вынік», гэта значыць справакаваць павелічэнне ўжывання сурагатнага алкаголю.
Тозік адзначыў, што з’яўляецца «лютым праціўнікам» вытворчасці мацаваных
Павелічэнне цэн на алкаголь стане часткай дзяржаўных мер па пераадоленні алкагалізацыі беларускага грамадства. Сярод іх Тозік назваў узмацненне кантролю за самагонаварэннем, прымяненне адміністрацыйных мер у дачыненні да п’яніц і выхаваўчую працу. Ён таксама адзначыў важнасць працы СМІ ў фарміраванні прыхільнасці да здаровага спосабу жыцця сярод насельніцтва.
У Беларусі спажыванне чыстага алкаголю набліжаецца да 14 літраў. «П’янства — гэта дэградацыя асобы, разбурэнне сем’яў, нараджэнне хворых дзяцей, гэта сур’ёзная пагроза нашай нацыі», — сказаў Тозік.Віцэ-прэм ’ер падкрэсліў, што Беларусь «перайшла мяжу бяспекі па ўжыванні алкаголю», вызначаную Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя як 8 літраў у пераліку на абсалютны алкаголь на кожнага жыхара краіны ва ўзросце 15 гадоў і старэйшых.
Згодна са звесткамі абследавання дамашніх гаспадарак па ацэнцы становішча дзяцей і жанчын ў Беларусі, на працягу аднаго або некалькіх дзён за месяц, які папярэднічаў правядзенню даследавання, апытаныя выпілі хаця б адну порцыю алкаголю.Сярод маладых людзей за гэты перыяд як мінімум адну порцыю алкаголю выпілі 43% жанчын і 55% мужчын. Пры гэтым порцыяй алкаголю лічыцца бляшанка або бутэлька піва, адзін бакал віна або адна чарка каньяку, гарэлкі і г.д. Толькі 16 жанчын са 100 і 17 мужчын са 100 ва ўзросце 15–24 гадоў ніколі не ўжывалі алкаголь.