У былым мінскім кінатэатры ўжо кіпіць праца.

Адзін з першых пасляваенных мультыплексаў Менска адчыніць свае дзверы ў новым фармаце – на базе пустуючай залі кінатэатра «Змена» хутка пачне працаваць фотавідэастудыя з галерэяй, неблагімі плошчамі пад іншыя цікавыя актыўнасці і нават невялічкім барам. Фактычна гэта будзе студыя-арт-пляцоўка. Змерзлым на натуры мадэлям ню прысвячаецца.

Каб дабрацца да пункту прызначэння, дастаткова ўскочыць у трамвай у бок Серабранкі, выйсці на прыпынку «Завулак Казлова» і запытаць у мясцовых, дзе тут можна было 10 гадоў таму паглядзець кінцо. Хутчэй за ўсё, табе адразу пакажуць будынак з сушы-барам «Еўразія», побач з якім месціцца сціплы ўваход, што і зробіцца праз пэўны час Вострай брамай для менскіх фота- і відэамастакоў.

Кінатэатр «Змена» да свайго закрыцця быў месцам бунтарскім, дзе дазвалялі сабе адзначыць дзень народзінаў Васіля Быкава, тусануцца з «няправільнымі» дзеячамі тагачаснага мастацтва і ад душы паразмаўляць на роднай мове.
Паводле некаторых версій, з гэтых прычынаў лавачку і прыкрылі.

Працяг гісторыі чытайце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?