У межах Гарадзенскіх дзён памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў 3 верасьня адбудзецца сустрэча са сьвятаром, былым вязьнем сталінскіх лягераў Эрнстам Сабілам. Госьць выступіць у дыскусіі на тэму: «Царква Беларусі ў часы ганеньняў: рэжым сталінскі і сёньняшні».

Мерапрыемства праводзіцца ў межах года памяці, прысьвечанага ахвярам палітычнага тэрору. Сёлета адзначаецца сумнае сямідзесяцігодзьдзе — у 1937 годзе разгул сталінскіх рэпрэсій дасягнуў сваёй вяршыні.

Пачатак сустрэчы 3 верасьня, панядзелак, у 18.30 у памяшканьні Таварыства Беларускай Школы (ТБШ) па адрасе: вул.Будзёнага, 48А‑44.

Уваход вольны. З сабою варта захапіць дакумэнты — апошняя сустрэча ca сп. Сабілам у Гомелі скончылася хапуном для тых, хто ня меў пры сабе пашпарт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?