Гісторыя1111

Дэпартацыя 19-21 чэрвеня 1941 года, або Пра што трэба памятаць берасцейцам

Піша Ігар Бараноўскі.

Памятаючы страшную дату пачатку вайны 22 чэрвеня 1941 году, нам, берасьцейцам, як і многім іншым жыхарам Заходняй Беларусі, варта памятаць пра ня менш трагічныя дні напярэдадні — дэпартацыі 19–21 чэрвеня 1941-га.

З 19 па 21 чэрвеня 1941 году 132-і канвойны батальён НКВД з Берасьцейскай крэпасьці выконваў важнае заданьне бальшавіцкай партыі — канваяваньне ў ГУЛАГ трох эшалонаў з «ворагамі народу» з турмаў у Берасьці, Баранавічах і Пінску. Вядома, што эшалоны з нашымі вязьнямі-землякамі з Берасьця тады гналі ва Унжэнскі папраўча-працоўны лагер, да станцыі Сухабязводнае Горкаўскай вобласьці.

Гэта была чацьвёртая, апошняя перадваенная хваля дэпартацыяў. На гэты раз ахвярамі дэпартацыі сталі члены сем’яў «ворагаў народу» — пераважна жанчыны і дзеці. Іх везьлі на лесапавал у ГУЛАГ… З БССР (пераважна з Заходняй Беларусі) тады было вывезена для «перавыхаваньня» 24.412 чалавек.

Варта адзначыць і яшчэ адно, мабыць самае важнае заданьне 132-га канвойнага батальёну з Берасьцейскай крэпасьці напярэдадні нападу гітлераўскай Германіі. 21 чэрвеня 1941 г. а 23.50 гадз., калі ў горадзе ўжо ва ўсю дзейнічалі нямецкія дыверсанты і фактычна была перарвана сувязь, канвой 132-га батальёну НКВД адправіўся з чыгуначнай станцыі Берасьце, выконваючы планавы маршрут N 104 «Берасьце-Масква-Берасьце» (уведзены з 27 сьнежаня 1940 г.). Ён ажыцьцяўляў канваяваньне ў Маскву сьпецкантынгенту…

З савецкіх часоў усё ведаюць надпіс, пакінуты аднім з абаронцаў Берасьцейскай крэпасьці: «Умираю, но не сдаюсь! Прощай Родина! 20.VII.41г.», Але мала хто ведае, што гэты надпіс быў зроблены на сьцяне казармы 132-га асобнага батальёна канвойных войскаў НКВД СССР…

А вось гэты, нядаўна абноўлены памятны знак у Берасьцейскай крэпасьці з шматлікімі вянкамі (гл. фота) ўласна ў гонар тых «доблесных» воінаў-канваіраў НКВД, якіх па-за крэпасьцю, у самім Берасьці, самі разумееце, нічога добрага не чакала…

Паказальна, што ў тэксьце на новай шыльдзе слова «канвойны» прапушчана. Зрэшты, і бяз гэтага тэкст яе адыёзны для чалавека, які хоць трошкі мысьліць: «Здесь в июне 1941 года героически сражались с фашистскими захватчиками воины 132-го отдельного батальона войск НКВД. Вечная слава героям»…

Каментары11

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у ЗША разглядае справу аб бабрысе, якая не хоча жыць у дзікай прыродзе1

Абвешчаныя нобелеўскія лаўрэаты па фізіцы1

У Мінску банкрутуе фірма, якая развівала сетку бургерных ад Цімаці4

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Галоўнае
Усе навіны →