Чытач даслаў каментар да артыкула Скандынаўскія «жахі»
Жыву ў Нарвегіі 22 гады. Сам з Гродна. Можна сказаць проста — гэта трызненне і хлусня, але вас, мабыць, гэта не задаволіць. Што ж, гэта вашы праблемы, а нам ўжо дазвольце вырашаць нашы. Вар’
Зараз наконт відэа
Па статыстыцы пэўны працэнт насельніцтва Зямлі — іншай арыентацыі. З гэтым нічога не зрабіць. Гэтая іншая арыентацыя жыве спакойна ў Нарвегіі. Мне напляваць на іх сэксуальныя ўцехі, пакуль яны плацяць падаткі і не парушаюць правілы дарожнага руху. У пачатку калоны дэманстрантаў ішла менавіта такая моладзь. Апошнімі з дзіцячымі вазкамі ішлі лесбійскія пары, што нарадзілі дзяцей метадам штучнага апладнення.
Пра маральнасць можна гаварыць асобна. Усіх маралістаў папрашу для пачатку навесці парадак у сваім доме. Было мноства «тых, хто спачувае», звычайных людзей, якія проста падтрымліваюць гэты рух, застаючыся пры гэтым цалкам нармальнай сэксуальнай арыентацыі. У чым праблема? Чаго тут дзьмуцца на ўвесь экран і пырскаць слінай. Што, у Беларусі ўжо няма сваіх праблем? Вы хоць бы раз з’ездзілі ў Скандынавію, перш чым займацца асуджэннем ўсіх і ўся, «маралісты».