Агульная плошча арэндных дамоў, якія падлягаюць уводу ў Беларусі сёлета, складае 220 тыс. кв. м, у тым ліку для вучоных і выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі да 6,8 тыс. кв. м. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 19 чэрвеня 2013 года № 500, паведаміла прэс-служба ўрада.

На будаўніцтва арэнднага жылля ў 2013 годзе будзе выдзелена 1.415,8 млрд. рублёў. Яго фінансаванне мяркуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, а таксама банкаўскіх крэдытаў.

Асноўная доля запланаванага да ўзвядзення арэнднага жылля прыпадзе на Мінск — 70,6 тыс. кв. м. З рэгіёнаў найбольшыя аб'ёмы работ будуць выкананыя ў Гродзенскай вобласці (37,7 тыс. кв. м), у тым ліку 21,9 тыс. кв. м будзе ўведзена для работнікаў, занятых на будаўніцтве атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.

Што да жылля сацыяльнага карыстання, то яго ў рэспубліцы сёлета маюць намер увесці амаль 99 тыс. кв. м. У Беларусі налічваецца 1.849 сем'яў, для якіх плануецца выдзяленне такіх кватэр.

Таксама прадпісана стварыць задзел пад праграму жыллёвага будаўніцтва на 2014 год. Гэта, у прыватнасці, тычыцца ўзвядзення ў кожным абласным цэнтры аднаго дома і жылога квартала ў Мінску для выдзялення арэнднага жылля вучоным, прафесарска-выкладчыцкаму складу ВНУ і работнікам арганізацый культуры.

Згодна з пастановай, беларускія банкі абавязаныя даць камунальным унітарным прадпрыемствам па капбудаўніцтве для ўзвядзення арэнднага жылля пад гарантыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў крэдыты ў беларускіх рублях пад 3% гадавых тэрмінам да 20 гадоў.

У сваю чаргу Мінфін у 2013 годзе ва ўстаноўленым парадку павінен забяспечыць штомесячную кампенсацыю адкрытым акцыянерным таварыствам "Ашчадны банк "Беларусбанк" і "Белаграпрамбанк" стратаў, звязаных з выдаваннем імі льготных крэдытаў у 2003—2013 гадах за кошт уласных сродкаў. Таксама гэта тачыцца рэсурсаў, атрыманых ад датэрміновага пагашэння адпаведных дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый, і сродкаў, якія вяртаюцца гэтым банкам у выніку выплат раней выдадзеных ільготных крэдытаў.

Аблвыканкамам, а таксама Мінскаму гарвыканкаму патрабуецца давесці да камунальных, рэспубліканскіх юрыдычных асоб і іншых арганізацый заданні на 2013 год па будаўніцтве кватэр для давання іх па дагаворах найму жылых памяшканняў.

Пастанова № 500 набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?