На чэмпіянаце Еўропы па баскетболе жаночая зборная Беларусі (галоўны трэнер - Рымантас Грыгас) перамагла ў другім матчы 2-га этапу зборную Брытаніі з лікам 71:61 (15:15, 19:13, 9:18, 25:18) і выйшла ў чвэрцьфінал.

Апошні матч групавога турніру беларускі правядуць у нядзелю з камандай Францыі - гаспадынямі першынства. Тут будзе вызначацца месца, занятае ў групе і адпаведна супернік у чвэрцьфінале.

Францыя - 8, Беларусь - 7, Сербія, Чэхія - 6, Брытанія - 5, Харватыя - 4.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0