А ты ўпэўненая, што тое, што адбываецца паміж табой і тваім мужчынам — гэта каханне? Перыяд «матылькоў у жываце» прайшоў, ты ўжо не ўзносішся над зямлёй, яго дотыкі не ап’яняюць, як раней… Наадварот, часам яго паводзіны наогул злуюць!

Вы ўсё яшчэ кажаце словы кахання, але ці ёсць паміж вамі яно? Хутчэй за ўсё, не, калі ў вашых адносінах прысутнічае хоць адна з наступных прыкмет:

1. Ты знясіленая

Фізічна і маральна. Ён нервуе цябе, прымушае пакутаваць. Ты стамілася адчуваць яго ўладу і разумець, што ён табой камандуе. У каханні абодва партнёра павінны аднолькава адчуваць сваю важнасць адзін для аднаго.

2. Ты губляеш сябе

У спробе зрабіць яго шчаслівым ты губляеш свой рытм жыцця, адмаўляешся ад звыклых рэчаў і блізкіх людзей. Каханне павінна не ламаць тваё жыццё, а арганічна ўплятаюцца ў яго.

3. Ён увесь час крытыкуе цябе

Ты нічога не можаш зрабіць лепш за ўсіх, ні ў чым не можаш быць першай. Акрамя таго, у цябе куча недахопаў і добра, што ён наогул звярнуў на цябе ўвагу.

4. Ён зневажае цябе ці цвеліць на людзях

Ён увесь час самасцвярджаецца за кошт цябе ў калектыве, высмейвае цябе пры сябрах. Калі ты кажаш, што табе непрыемна, ён называе цябе занадта адчувальнай або крыўдлівай.

5. У любой спрэчцы апошняе слова застаецца за ім

А ў цябе застаецца адчуванне бяссілля і адсутнасць жадання наогул звязвацца з ім і нешта высвятляць. Ён ламае тваю волю і хоча, каб заўсёды было так, як зручна яму.

6. У цябе няма асабістай прасторы і магчымасці расці і развівацца

Мабыць, ён вельмі эгаістычны чалавек і думка аб тваім развіцці не дае яму спакою. А прагрэсаваць і дасягаць поспеху можа толькі ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?