Павіншаваць яго можна па адрасе:

222125, Мінская вобл., Барысаўскі р-н., п. Навасады ПК-14, атрад 19. А таксама тэлеграмай з хатняга тэл па нумары 166.

Аляксандр цікавіцца кампутарнымі часопісамі, часопісамі пра падарожжы.

Аляксандр Малчанаў летась увесну быў прызнаны вінаватым у крадзяжы металалому з мясцовага завода і асуджаны на 1,5 года зняволення. У 2011 годзе Аляксандр Малчанаў быў асуджаны да зняволення першы раз — тады ён атрымаў 3 гады зняволення за ўдзел у мітынгу пратэсту супроць фальшавання прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Малчанаў быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам і выйшаў на волю ў верасні 2011 года. Праз паўгода яго зноў затрымалі, абвінаваціўшы ў крадзяжы металалому. Малады чалавек даводзіў, што яго нікуды не бралі на працу, і каб пражыць, ён мусіў збіраць мэталалом. Дзеля гэтага ён і прайшоў на тэрыторыю мясцовага завода цяжкіх штамповак, якая не ахоўвалася, дзе і быў затрыманы.

Калі яго арыштавалі, ад інфаркта памерла яго матуля Галіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0