На афіцыйнай старонцы бабруйскага футбольнага клуба «Белшына» ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» праходзіць апытанка заўзятараў пра беларусізацыю інфармацыйнага поля каманды.
«Дарагія заўзятары! Кіраўніцтва клуба праводзіць беларусізацыю ўсяго інфармацыйнага поля, пачынаючы ад рэкламных афіш, заканчваючы сайтам і футболкамі гульцоў. У сувязі з гэтым я і хачу ў вас пацікавіцца — Вы за беларускую мову ці супраць?
З Павагай, адміністратар групы і па сумяшчальніцтве спецыяліст па рэкламе ФК „Белшына“ —
На дадзены момант за беларускую мову выказаліся 82,5% удзельнікаў групы, супраць — 17,5%.
Нагадаем, што ў красавіку гэтага года гендырэктар клуба Генадзь Варакса ў адказе каардынатару кампаніі «Справаводства