Відэа АНТ

Пра стральбу сярод белага дня ў Мінску паведаміў чытач Андрэй.

«Прыкладна а 13.15 я стаяў на аўтобусным прыпынку станцыі метро „Партызанская“ ў бок „Аўтазаводскай“. Знаходзіўся крыху збоку — каля афішы. Нечакана пачуў серыю прыглушаных стрэлаў (5 або 7 адзіночных).

Стралялі з цёмнай машыны па прыпынку проста падчас руху. Калі зразумеў, што адбылося, убачыў некалькіх пацярпелых людзей», — паведаміў Андрэй.

Калі ён падышоў да дзяўчыны, у якой, як здавалася, уся нага была ў крыві,

высветлілася, што гэта фарба.
Гэта значыць стралялі па людзях з пнеўматычнай зброі. «Напэўна, такой, як у пейнтбол гуляюць», — выказаў меркаванне чытач.
«Адной дзяўчыне куля трапіла ў шчаку ці шыю, і яна ляжала, пакуль людзі спынялі кроў і супакойвалі яе.
Яна пацярпела больш за ўсё», — распавёў Андрэй.

Як зазначае канал АНТ, яна жыла ў гатэлі «Турыст».

Хуткая дапамога і міліцыя пад’ехалі неўзабаве — хвілін праз 5.

«На жаль, машыну ніхто не запомніў (і я ў тым ліку). Усе памяталі толькі тое, што яна была цёмнага колеру і стралялі з задняга сядзення.
Вельмі спадзяюся, што з’явяцца яшчэ сведкі, якія ўспомняць марку. Сярод тых, хто даваў паказанні міліцыі, іх не было», — канстатаваў сведка
Паводле інфармацыі, агучанай тэлеканалам АНТ, шпіталізавана тры чалавекі.

Міліцыя шукае стралкоў, іх было трое, машына цёмнага колеру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?