Расійскі мільярдэр і палітык прыехаў на ім на эканамічны форум у Санкт-Пецярбургу.
Фатаграфію «ё-мабіля» Міхаіл Прохараў размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», фотаздымак лайкнулі больш за 10 тыс. чалавек.
«Вітаю ўсіх, хто сумняваўся», - напісаў ён.
Машына сабраная ў інжынірынгавыя цэнтры ў Калодзішчах пад Мінскам.Кіравалі працэсам зборкі беларусы. Галоўным канструктарам «ё-мабіля» стаў Андрэй Гінзбург.
У канструкцыі выкарыстоўваецца электрычная трансмісія з камбінаваным сілкаваннем ад генератара, які круціць газа-бензінавым рухавіком унутранага згарання, і ад ёмістага назапашвальніка энергіі, паведамляе тэлеканал НТВ.Аўтамабіль унікальны тым, што выкарыстоўвае для руху электраэнергію. Яго таксама можна запраўляць як бензінам, так і газам.
Гэта будзе першы расійскі гібрыдны аўтамабіль. Яго кошт, у залежнасці ад камплектацыі, складзе да $ 15 тысяч.Прамысловая вытворчасць «ё-мабіля» ў Расіі запланавана на пачатак 2015 года.