Інцыдэнт адбыўся ў суботу днём — у 15:15 на пульт МНС паступіла паведамленне, што паблізу вёскі Брускаўшчына, каля Хажова, з вышыні 50 м зваліўся мотапланер.

У момант аварыі ў самалёце знаходзіліся два чалавекі, адзін з якіх гаспадар мотапланера, які ў прыватным парадку дае ўрокі пілатавання. Як удакладнілі ў МНС, абодва мужчыны пенсійнага ўзросту. З траўмамі рознай ступені цяжкасці яны дастаўлены ў бальніцу.

Гэта быў аднаматорны мотапланер «Vivat L13-SW», 1987 года выпуска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?