• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Тэсты
  • Калейдаскоп
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
Усяго патроху
Фота 2 з 3
23.06.2013 / 15:21

Як суседнія вёскі падзяліла літоўска-беларуская мяжа

Ракай (Ракі) - гэта на мяжы са Шчучынскім раёнам.

Дзве суседнія вёскі стаяць у паўкіламетры адна ад адной. У абедзвюх жывуць беларусы, часам нават з адной сям’і. Але некаторыя з іх не сустракаюцца гадамі: паміж вёскамі праходзіць дзяржаўная мяжа.

Іван Саковіч — адзін з жыхароў літоўскай вёскі Ракі (па-літоўску Ракай), якая знаходзіцца на самай мяжы з нашай краінай. Ракі літаральна акружаныя Беларуссю: з трох бакоў праходзіць дзяржаўная мяжа.

Шукаючы хату Івана Саковіча, мы блукалі па Раках на машыне. «Каля праваслаўнага крыжа павярніце направа, чвартая хата з краю будзе Саковіча,« — на прыгожай беларускай мове з мясцовым адценнем гаворыць суседка. «А які нумар дома?» — пытаемся. «Якія нумары? У нас іх няма».

Патрэбную вуліцу знаходзім хутка. Каб расказаць пра жыццё на мяжы, спадар Іван запрашае ў госці. Утульная вясковая хата сустракае вельмі гасцінна. Памежжа адчуваецца ўжо на кухні: на стале стаіць літоўскі і беларускі цукар, літоўская і беларуская наліўкі.

«Браты не прыязджалі да мяне ўжо дзесяць гадоў»

Спадар Іван у Раках з 1997 года. Тут ён і нарадзіўся, але вучыўся і служыў у Беларусі, пасля жыў у суседняй з Ракамі літоўскай вёсцы.

Цяпер жыве ў хаце, якую набыў у старэйшага брата. Сам брат паехаў у Беларусь. Жонка Івана пасля разводу разам з дачкой вярнулася ў Беларусь, а Іван з сынам засталіся ў Літве.

Спадар Іван прыняў літоўскае грамадзянства. Ён узяў яго спецыяльна, каб дзеці мелі двайное — літоўска-беларускае. Тады яны маюць два пашпарты, і ім не трэба віза.

Цяпер сыну 18 гадоў, але ён не вызначыўся, з якой краінай звязаць свой лёс. Падчас нашай размовы сын выходзіць з хаты:

— Тата, я паехаў на Беларусь, — кажа ён.

— У яго ў суседняй беларускай вёсцы знаёмыя дзяўчаты, — усміхаецца тата. — Цяпер ён машынай ездзіць, а раней я рабіў спецыяльны дакумент, каб ён мог перасякаць мяжу без суправаджэння дарослых, і сын ездзіў на ровары.

Родныя браты Івана жывуць у вёсках Дудкі (5 км ад мяжы) і Першамайск (10 км ад мяжы) Шчучынскага раёна.

— Мы сустракаемся, размаўляем па тэлефоне, — кажа спадар Іван. — На жаль, цяпер толькі я магу ездзіць да іх, бо маю візу. Браты не былі ў Раках ужо дзесяць гадоў.

Праблема нават не ў тым, што візы дарагія. Атрымаць іх вельмі складана: шмат бюракратычных перашкодаў, доўгія чэргі.

Пяць гадоў змагаліся за магчымасць хадзіць у госці

Усяго пяць гадоў таму жыхарам суседніх памежных вёсак было складана прыйсці адзін да аднаго ў госці, нават маючы візы. Бліжэйшы пункт перасячэння мяжы знаходзіўся за 50 кіламетраў.

Праблема вырашылася пасля пяцігадовага змагання Івана Саковіча. Ад 2003 да 2008 года ён няспынна пісаў лісты ў амбасады і міністэрствы з просьбай дапамагчы адкрыць пункт спрошчанага перасячэння мяжы ў Раках. Ад 2008 года такі пункт працуе.

Усяго існуе шэсць спрошчаных пунктаў на беларуска-літоўскай мяжы.

Вядома, наяўнасць пункта перасячэння не пазбаўляе жыхароў ад неабходнасці рабіць візы. Аднаразовая беларуская віза абыходзіцца ў 25 еўра, шматразовая на адзін год — 150 еўра.
Памежны пераход працуе ў пятніцу, суботу і нядзелю ад 11 да 16 гадзін.

— Гэты пераход — наш сапраўдны гонар, — кажа Іван Саковіч. — Хоць ён і працуе тры дні на тыдзень. Пры перасячэнні мяжы ставяць штамп у пашпарт. Мне, напрыклад, пашпарта хапае на два гады — пасля і штампы ставіць няма куды.

Мы пад’язджаем да пункту пераходу — у час нашага прыезду ён не працуе. Нас сустракае металічны плот, шлагбаўм, літоўскі сцяг, пустыя пункты праверкі пашпартоў.

Далей уздоўж усёй мяжы стаіць плот з калючым дротам. За ім — два метры ўзаранай зямлі.
Калі нехта і пераскочыць праз плот, то абавязкова пакіне на ёй сляды. Па мяжы рэгулярна, у тым ліку і ноччу, ходзяць памежнікі.

— У мяне ж беларускі пашпарт, магу зараз на адну хвілінку на радзіму зазірнуць, — жартую я.

— Цябе не прапусцяць, — супакойвае мой пыл спадар Іван. — Акрамя візы трэба яшчэ і пацвярджэнне таго, што ты жывеш у памежнай вёсцы.
Таму беларускія памежнікі тут не пусцяць ні жыхара Вільні, ні нават цябе, беларуску. Пакуль памежжа вызначаецца пяцікіламетровай адлегласцю ад мяжы да вёскі.

Мне застаецца стаяць на тэрыторыі Літвы і глядзець, як за плотам стаяць ужо беларускія хаты. Да іх літаральна пару метраў, але ісці туды нельга.

Як адчуваюць сябе тыя, каго гэтыя пару метраў адрываюць ад братоў і сясцёр, бабуль і ўнукаў — цяжка ўявіць.

— А вы можаце са сваімі роднымі размаўляць праз плот — яны ў Беларусі, а вы ў Літве?

— Тэарэтычна гэта магчыма, — адказвае спадар Іван. — Але падыходзіць да мяжы — парушэнне закона.

Напрыклад, маё поле, дзе я пасадзіў грэчку, ідзе да плота. Там я маю права падыходзіць да мяжы.

Мяжа між Літвой і Беларуссю з’явілася за адну ноч

— Я памятаю сваю маладосць, — успамінае спадар Іван. — Мяжы не было, літоўцы і беларусы хадзілі адзін да аднаго на танцы. Вось гэта было жыццё! Мяжа падзяліла нас рэзка і вельмі балюча.

Гаспадар узгадвае, як доўга мясцовыя жыхары не маглі прыняць межаў. Яны працягвалі ісці да сваіх родных насуперак новым правілам.

— Так, яны парушалі закон, але не маглі іначай, — кажа ён. — Супраць іх нават прымалі рэпрэсіўныя меры. У мяне недзе захаваліся стужкі з шыпамі, якія клалі на дарогі, каб прабіваць колы.

У кожнай сям’і з’яўленне межаў перавярнула паўсядзённае жыццё.

— Я памятаю 15 красавіка 2003 года, — узгадвае спадар Іван. — Мы жылі ў Раках, мая жонка працавала ў школе на тэрыторыі Беларусі. Тады Літва толькі ўвайшла ў ЕС. У той дзень яна пайшла на працу і ўбачыла, што мяжа закрыта. Нас нават не папярэдзілі! Бліжэйшы памежны пераход быў у суседнім раёне. Пяць вёсак этнічных беларусаў за адну ноч адрэзалі ад родных! У выніку жонка згубіла працу, а сын змяніў школу.

Жонка Івана не змагла прыстасавацца да новага жыцця.
Літоўскую мову яна не ведала, а без яе не магла працаваць на тэрыторыі Літвы. У выніку сям’я распалася і цяпер жыве па двух баках мяжы.

Балюча бачыць, як выракаюцца сваіх каранёў

На пытанне аб нацыянальнасці гаспадар адказвае ўпэўнена.

— Я беларус, — кажа Іван Саковіч. — Я вельмі ўдзячны Літве, я паважаю гэту краіну. Але назаўсёды застануся беларусам. Вёскі навокал — Боўбаты, Кавалькі, Парамок, Катра — чыста беларускія. У іх усе гавораць па-беларуску.

Паказваючы мясцовыя могілкі, ён звяртае ўвагу на мовы, на якіх зроблены надпісы на помніках.

— Бачыце, прозвішча Ланеўскіс, — паказвае спадар Іван. — Вядома, гэта наш Ланеўскі, але запісана па-літоўску. Сумна, калі выракаюцца сваіх каранёў, не памятаюць роднага. Але ж кожнаму сваё.

— Напэўна, усе мясцовыя жыхары чакаюць, пакуль пачне працаваць малы памежны рух, — кажу яму.

— Вёска паступова вымірае. Пакуль кіраўніцтва гадамі разглядае новыя законы, тут ужо і чакаць няма каму, — уздыхае Іван Саковіч.

Аляксандра Парахня, Рэгіянальная газета

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
Палітыка і грамадства
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Усяго патроху
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх