Былы прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нэльсан Мандэла знаходзіцца ў крытычным стане. Пра гэта, як перадае Agence France-Presse, у нядзелю паведаміў прэс-сакратар цяперашняга кіраўніка дзяржавы Джэйкаба Зумы.

Мандэла з 8 чэрвеня знаходзіцца ў шпіталі ў Прэторыі, дзе лечыцца ад лёгачнай інфекцыі. Ніякіх прагнозаў у заяве адміністрацыі прэзідэнта ПАР няма.

Нагадаем, у красавіку былога прэзідэнта ПАР экстрана шпіталізавалі з-за запалення лёгкіх, але праз дзесяць дзён адпусцілі дадому. Тады паведамлялася, што дактарам удалося дамагчыся «ўстойлівага паляпшэння стану здароўя» 94-гадовага былога прэзідэнта. Між тым са снежня 2012 Мандэла ўжо чатыры разы трапляў у бальніцу.

Мандэла сусветна вядомы як змагар з апартэідам. З-за сваёй дзейнасці ён правёў за кратамі каля 27 гадоў, а ў 1993 годзе быў ганараваны Нобелеўскай прэміяй міру.
У 1994 годзе Мандэла стаў першым чарнаскурым прэзідэнтам ПАР. Пасаду кіраўніка дзяржавы ён займаў да 1999 года.

18 ліпеня яму павінна споўніцца 95 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?