Каманда з Караганды двойчы выйгравала чэмпіянат Казахстана па футболе (2011, 2012). Яшчэ тройчы была «бронзавай» (1995, 2007, 2009). Цікава, што каманда ніводнага разу не пакідала вышэйшы казахскі дывізіён.

За савецкім часам карагандзінскі «Шахцёр» гуляў у першай і другой лігах першынства СССР. Наймацнейшым клубам Казахстана ў той час быў «Кайрат» з Алмааты.
У еўракубках «Шахцёру» пакуль што толькі аднойчы атрымалася прайсці адзін раўнд. У 2011 казахі былі мацнейшымі за славенскі «Копер». Летась ужо на стартавым адрэзку «Шахцёр» прайграў чэшскаму «Словану».
Цікава, што сустракаўся «Шахцёр» у еўракубках і з беларускім клубам. У 2006 годзе ў Кубку Інтэртота карагандзінцы сустракаліся з МТЗ-РІПА. У гасцях мінчукі былі мацней з лікам 5:1, а вось дома нечакана саступілі — 1:3.
На гэтым беларускія акцэнты ў «Шахцёры» не сканчваюцца. За чэмпіёна Казахстана выступае два беларускіх футбалісты — брамнік Фамічоў і нападаючы Зяньковіч (нядаўна перайшоў, найлепшы бамбардзір чэмпіяната Казахстана).
У гэтым чэмпіянаце «Шахцёр» пакуль што ідзе на трэцім месцы, саступаючы «Актобэ» і «Астане».
Караганда — горад у цэнтральным Казахстане. Насельніцтва — 480 тысяч. Горад вядомы здабычай вугаля. Адсюль і назва каманды «Шахцёр».

Дарэчы, калі ў некага ўзнікне пытанне, чаму казахскія клубы гуляюць пад эгідай УЕФА, то так было не заўсёды. Федэрацыя футбола Казахстана палічыла малаперспектыўным знаходзіцца азіяцкай зоне і папрасіла перавесціся пад юрысдыкцыю УЕФА. Ад 2002 казахі бяруць удзел ва ўсіх турнірах УЕФА.

Матчы пройдуць 16–17 (у Барысаве) і 22–23 ліпеня (у Казахстане).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?