Вечарам 23 чэрвеня падчас купання ў возеры на вуліцы Хатаевіча ў Гомелі патануў 34-гадовы грамадзянін Украіны, жыхар Кіева.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, таксама 23 чэрвеня ў рацэ Сож патануў жыхар вёскі Старое Сяло Веткаўскага раёна 1954 года нараджэння. У гэты ж дзень у Дняпры ў Рэчыцкім раёне патануў жыхар вёскі Заспа 1996 года нараджэння.