Сёньня ў Менску пасьля двухтыднёвага перапынку аднавіўся працэс над мадэльерам Аляксандрам Варламавым.

У сваім выступе пракурор папрасіў для Варламава 5 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці і забаронай займаць кіроўныя пасады. Пракурор прасіў суд прызнаць Варламава вінаватым ва ўхіленьні ад падаткаў і эканамічных злоўжываньнях.

Сёньня Варламаў часткова кампэнсаваў нанесеныя страты і пералічыў 20 мільёнаў беларускіх рублёў у кошт нясплачаных падаткаў. Пракурор папрасіў суд улічыць гэты факт, а таксама стан здароўя Варламава і ягоны ўнёсак у разьвіцьцё культуры.

Варламаву прад’яўлена абвінавачваньне паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх махлярства і крадзёж у асабліва буйным памеры. Саша Варламаў прызнаў сваю віну толькі ў нясплаце падаткаў.

Сьведкамі і пацярпелымі ў справе праходзяць 800 чалавек.

Былога кіраўніка фэстывалю «Млын моды» арыштавалі ў траўні 2011 году і з таго часу ўтрымліваюць пад вартай.

Судзьдзя на працэсе — Надзея Навіцкая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?