Канада перажывае наймацнейшую за апошняе стагоддзе паводку. Як мінімум тры чалавекі загінулі, эвакуіраваныя каля 100 тысяч чалавек. Самае цяжкае становішча на захадзе краіны, у правінцыі Альберта. З-за моцных залеваў мясцовыя рэкі выйшлі з берагоў. Некаторыя населеныя пункты засталіся наогул без сувязі з вонкавым светам. Цяпер ратавальнікі могуць дабрацца туды толькі на верталётах і лодках.

Падчас паводкі фатограф Джордан Верладж зафіксаваў цудоўнае выратаванне Кевана Ейтс (Kevan Yeats). Кеван паспрабаваў пакінуць свой дом у горадзе Канмор, захапіўшы самае дарагое, што ў яго было — котку па мянушцы Момо. Падчас эвакуацыі яго ўседарожнік змыла з дарогі паводкай. Кеван і яго котка апынуліся ў пастцы. Магутная плынь ракі і віры былі вельмі небяспечнымі. Хлопец перабраўся ў кузаў, але доўга б ён так не пратрымаўся. Котка Момо, не вытрымаўшы, кінулася ў мутную ваду. Кеван не раздумваючы кінуўся ўслед. Фінал у гэтай гісторыі шчаслівы: котка і яе гаспадар выратаваліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?