Судовы працэс над абвінавачаным у здрадзе дзяржаве Андрэем Гайдуковым працягнецца 27 чэрвеня ў Віцебскім абласным судзе. Пасяджэнне
Апошняе пасяджэнне адбылося 21 чэрвеня. Паводле інфармацыі Левінава, суд
«Наколькі мне вядома, маці Гайдукова ўжо выступала ў судзе ў якасці сведкі на мінулым тыдні, — сказаў праваабаронца. — З яе ўзялі падпіску аб невыдаванні. З аднаго боку, яна баіцца штосьці гаварыць, каб не нашкодзіць сыну, і гэта зразумела. З другога — яна адзначыла, што з тых пытанняў, якія ёй задаваліся, яна не можа зразумець, за што судзяць яе сына».
Левінаў таксама паведаміў, што атрымаў адказ ад вядучай працэс суддзі Галіны Урбановіч на свой зварот з патрабаваннем змяніць меру стрымання Гайдукову. «Яна напісала, што ў мяне няма паўнамоцтваў звяртацца да суддзі з такім патрабаваннем, — сказаў Левінаў. — Акрамя таго, мне адказаў старшыня Віцебскага абласнога суда Мікалай Хамічонак, якому я накіроўваў маніторынг судовага працэсу над Гайдуковым, дзе ўказваў на дапушчаныя парушэнні правоў Гайдукова. Хамічонак паведаміў, што заканадаўствам Беларусі не прадугледжана правядзенне маніторынгаў крымінальных працэсаў, таму мае матэрыялы ён вяртае назад. Я чакаў іншай рэакцыі».
Нагадаем,
На думку прадстаўнікоў апазіцыі і праваабаронцаў, прычынай затрымання Гайдукова стала яго актыўная грамадская дзейнасць. Напярэдадні пачатку працэсу праваабаронцы і прадстаўнікі грамадскасці звярталіся да ўлад з просьбай зрабіць судовы працэс адкрытым, аднак іх просьба не была пачутая.
19 чэрвеня кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык заявіў журналістам, што Гайдукову абвінавачанне можа быць перакваліфікавана на іншы артыкул. «Не факт, што Гайдукоў пойдзе па
Вакульчык запэўніў прадстаўнікоў СМІ, што пасля вынясення рашэння суда яны атрымаюць усю неабходную інфармацыю аб працэсе, за выключэннем «закрытых пытанняў». «Тэрміны вынясення рашэння будзе вырашаць суд. У мяне няма сумненняў, што ўсё будзе аб’ектыўна», — заявіў ён.