З 1 ліпеня сталічны ўніверсам «Талін» на захадзе горада стане «Еўраоптам».
Гэта будзе 142-я крама сеткі ў краіне. У Мінску ж колькасць «Еўраоптаў» дасягне трох дзясяткаў.
Змена назвы крамы адбылася са скандалам. Былы дырэктар ЗАТ «Магазін Талін» Віктар Янушкоў заявіў, што адбыўся рэйдарскі захоп.

«Незаконна захопленыя акцыі магазіна, звольнены кіруючы склад і шэраг ключавых супрацоўнікаў, шляхам пагроз і неправамерных дзеянняў, а таксама без згоды акцыянераў праводзіцца незаконная рэарганізацыя прадпрыемства і здача ўнаём трэцім асобам», — цытуе Янушкова БелаПАН.

Ён зазначыў, што яшчэ да мая быў дырэктарам прадпрыемства, аднак «у маі, калі знаходзіўся на бальнічным, узламваюцца дзверы, перакідваюць усю дакументацыю», пасля чаго, паводле слоў Янушкова, падпрыемствам сталі кіраваць іншыя людзі.

* * *

Універсам «Талін» быў заснаваны ў 1982 годзе. Ён знаходзіцца па адрасе г. Мінск, вул. Бурдзейнага, д. 11 (мікрараён Захад-2). Паводле звестак былога кіраўніцтва, колькасць працоўнага калектыву гандлёвага прадпрыемства складае 250 чалавек, штомесячны тавараабарот — 14 млрд. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?