Апошнімі гадамі ў Беларусі назіраецца павелічэнне колькасці нарказалежных асоб, якія знаходзяцца на дыспансерным уліку.
Пра гэта 25 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў загадчык сектара наркалагічнага маніторынгу Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Аляксей Кралько.
Паводле яго слоў, за апошнія пяць гадоў колькасць такіх асоб вырасла на 37%. Паказчык захворвання склаў 105 чалавек на 100 тысяч насельніцтва.
Гэта толькі дыспансерныя хворыя. Калі дадаць да іх асоб, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку і якім яшчэ не выстаўлены дыягназ наркатычнай залежнасці, то гэты паказчык дасягне 155.

«На пачатак 2013 года на наркалагічным уліку ў Мінску знаходзілася крыху больш за 7 тысяч хворых на наркаманію, — паведаміў Кралько. — Вядома, рэальная іх колькасць значна большая: паводле звестак сталічнага наркадыспансера, не менш за 15 тысяч чалавек.

Прычым 80% ва ўзросце да 30 гадоў, амаль усе астатнія — да 20 гадоў».

Паводле звестак РНПЦ псіхічнага здароўя, 42% усіх наркаспажыўцоў Мінскай вобласці прыпадае на Салігорскі раён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?