Група моладзі з Гомеля, Сьветлагорску й Рэчыцы выехала ў Італію для ўдзелу ў эўрапейскай сустрэчы моладзі з папам рымскім Бэнэдыктам XВІ. Эўрапэйская сустрэча моладзі з пантыфікам пройдзе ў Ларэта 1—2 верасьня й будзе прысьвечана тэме «Як Я палюбіў вас», узятай са Сьвятога Пісаньня.

Беларускія вернікі ўжо даўно й рэгулярна бяруць удзел у гэтых традыцыйных сустрэчах у Ларэта. Акрамя каталікоў з Гомельшчыны, у эўрапейскай сустрэчы моладзі возьмуць удзел маладыя вернікі з усіх дыяцэзій Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0