У Беларусі 28 чэрвеня на большай частцы яе тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы, у асобных раёнах — залевы і град.

Вецер будзе пераменных напрамкаў 4—9 метраў у секунду. Днём пры навальніцах месцамі будзе шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 11—17 градусаў цяпла (па ўсходзе — да 19), удзень будзе ад 16 да 18 градусаў па захадзе і да 30—32 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.

Гідраметэацэнтр папярэджвае аб неспрыяльнай метэаз'яве і абвяшчае аранжавы ўзровень небяспекі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0