Журналістаў Радыё «Свабода» Ігара Карнея, карэспандэнта «Народнай Волі» Алеся Сівага і журналістку Tut.by Наталлю Касцюкевіч выпусцілі з міліцыі.
«Нічога не пыталі, нічога з намі не рабілі. Забралі рэдакцыйнае пасведчанне і пашпарт дзеля спраўджвання асобы, пытался, ці былі адміністратыўныя пакаранні», — распавёў Алесь Сівы.
Па яго словах, спачатку журналістаў везлі з Савецкае РУУС, але літаральна ля пад’езду нехта патэлефанаваў міліцыянтам і перанакіраваў у Цэнтральнае.
Журналісты рыхтавалі матэрыял з нагоды агульнанацыянальнага страйку прадпрымальнікаў. Па дарозе з рынку «Ждановічы» ў гандлёвы цэнтр «Паркінг» іх машыну заблакавалі людзі ў цывільным. Невядомыя выцягнулі пасажыраў з машыны, перасадзілі ў мікрааўтобус і павезлі ў пастарунак.