Анатоль Шумчанка 27 чэрвеня 2013 на страйку прадпрымальнікаў. Фота Svaboda.org.

Анатоль Шумчанка 27 чэрвеня 2013 на страйку прадпрымальнікаў. Фота Svaboda.org.

Баранавічы. Фота Intex-press/Людміла Пракопава.

Сустрэча прадпрымальнікаў і начальніка ўпраўлення эканомікі гарвыканкама на плошчы ў Баранавічах 27 чэрвеня. Фота Intex-press/Людміла Пракопава.

Сустрэча прадпрымальнікаў і начальніка ўпраўлення эканомікі гарвыканкама на плошчы ў Баранавічах 27 чэрвеня. Фота Intex-press/Людміла Пракопава.

Страйк на Паўднёвым рынку ў Гродне. Фота s13.ru.

Страйк на Паўднёвым рынку ў Гродне. Фота s13.ru.

Страйк у Гродне. Фота s13.ru.

Страйк у Гродне. Фота s13.ru.

Скідзельскі рынак у Гродне. Фота s13.ru.

Скідзельскі рынак у Гродне. Фота s13.ru.

Страйк у Гродне. Не ўсе адмовіліся сёння працаваць. Фота s13.ru.

Страйк у Гродне. Не ўсе адмовіліся сёння працаваць. Фота s13.ru.

Страйк у Гродне. Фота s13.ru.

Страйк у Гродне. Фота s13.ru.

Забастоўка ў Брэсце. рынак ЦУМ. Фота vb.by.

Забастоўка ў Брэсце. рынак ЦУМ. Фота vb.by.

Старшыню рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Перспектыва» Анатоля Шумчанку арыштавалі на 5 сутак. Пра гэта паведаміла намесніца старшыні «Перспектывы» Вольга Круміна. Шумчанку судзілі ў Цэнтральным судзе, зараз яго павінны накіраваць у турму на Акрэсціна.

Нагадаем, што Шумчанка быў затрыманы разам з групай журналістаў па шляху ў гандлёвы цэнтр «Паркінг» у Мінску прыблізна а 12.30. Журналістаў неўзабаве адпусцілі.

27 чэрвеня дробныя прадпрымальнікі абвясцілі агульнанацыянальны страйк. Пастанову аб яго правядзенні прыняў Форум прадпрымальнікаў, прысвечаны пытанням укаранення тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці». Згодна з гэтым рэгламентам, ПУПы павінны мець сертыфікаты на ўвесь тавар, а з 1 ліпеня 2014 года такія сертыфікаты будуць патрабаваць і ад ІП. Прадпрымальнікі сцвярджаюць, што такі падыход ставіць іх у няроўныя ўмовы — у Расіі такога суправаджэння ніхто не патрабуе.

Страйкі прайшлі ў Мінску і рэгіёнах. У Брэсце страйкуюць амаль усе прадпрымальнікі. У Гомелі бастуюць тры рынкі і гандлёвы цэнтр. У Баранавічах і Пінску забастоўку падтрымалі больш як тры тысячы прадпрымальнікаў.

У Мінску да страйку далучыліся большасць крамак у розных гандлёвых комплексах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0