27 чэрвеня адзначае свой 52-гі дзень нараджэння лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Напярэдадні гэтага часавага рубяжу БелаПАН вырашыў пратэставаць фізічныя кандыцыі палітыка, які пару месяцаў таму ў Фейсбуку меў неасцярожнасць заўважыць, што штодзённа загартоўвае арганізм сілавымі практыкаваннямі, у чым лёгка дасць фору многім сваім равеснікам і калегам.

Днямі відэааператар БелаПАН ажыццявіў ранішні мацыён з Анатолем да яго любімага турніка непадалёк ад вадасховішча Дразды, дзе Лябедзька прадэманстраваў свой стандартны комплекс сілавой гімнастыкі на ўсе групы мышц. Трэба сказаць, лідар АГП уразіў і аператара, і іншых супрацоўнікаў інфармагенцтва сваёй выдатнай фізічнай формай. Прычым, заўважым, што гэтыя штодзённыя практыкаванні былі не самакатаваннем для апазіцыйнага лідара, а сапраўды "мышачнай радасцю".

З днём нараджэння, Анатоль Уладзіміравіч! Так трымаць!

І пачынаем працаваць над сабой…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?