Апроч артыкулу Пётры Рудкоўскага, назва якога вынесеная ў загаловак гэтага паведамленьня, у новым «Arche» №7-8 можна прачытаць рэзка крытычныя рэцэнзіі палітоляга Андрэя Казакевіча на «Гісторыю беларускага нацыяналізму» Валера Булгакава, якую ён разглядае як антыпатрыятычную; і гісторыка Андрэя Кіштымава — на манаграфію прафэсара Пятра Петрыкава, якую ён разглядае як твор з прыкметамі «палітычнага даносу».

Палітоляг Віталь Сіліцкі («Выжывае мацнейшы») ацэньвае аўтарытарную рэакцыю пасьля каляровых рэвалюцыяў на постсавецкай прасторы, прафэсар Ратгерскага ўнівэрсытэту Аляксандар Матыль піша пра фэномэн «постваймарскай Расеі».

Таксама ў нумары — новы артыкул Алега Латышонка, вершы Андрэя Хадановіча, пераклады Яна Максімюка з аднаго з найлепшых дацкіх паэтаў Генрыка Нордбранта, гутака з выдатным украінскім пісьменьнікам Аляксандрам Ірванцом.

Шукайце «Arche» у кнігарнях і ў незалежных распаўсюднікаў.

Матэрыялы з ранейшых нумароў «Arche» можна прачытаць на сайце часопісу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?