• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Тэатр

Павел Пражко, фота Nastya Sergienya/34mag.net.

29.06.2013 / 10:17

Невядомая знакамітасць Павел Пражко

Піша Уладзіслаў Фіцнэр.

Павел Пражко, фота Nastya Sergienya/34mag.net.

Калі пачынаеш шукаць інфармацыю пра яго ў сеціве ці пытацца ў знаёмых, якія маюць дачыненне да тэатральнага жыцця, можна пачуць усё што заўгодна: геній, правакатар, чарнушнік, наватар… Дык хто такі Павел Пражко?

Пражко — драматург адносна малады (цяпер яму 38 гадоў), аднак не абдзелены ўвагай. З так званага «пакалення 30-гадовых» ён адзін з самых папулярных аўтараў, яго п’есы ставяцца і ў Расіі, і ў Еўропе, ён мае шэраг прэстыжных тэатральных узнагарод. Але пастаноўкі ці спробы пастановак па творах Пражко ў Беларусі можна пералічыць на пальцах адной рукі. Сітуацыя на першы погляд парадаксальная: захвалены замежнай тэатральнай крытыкай драматург, у сваёй краіне амаль незнаёмы гледачу.

Аднак пра ўсё па парадку.

Першыя тэксты Пражко датуюцца пачаткам 2000-х, але цяпер ад сваіх ранніх твораў адхрышчваецца і сам аўтар. Ён шукае сябе, і вынікам гэтых пошукаў робіцца поспех — п’еса «Серпантын» («Серпантин») атрымлівае ўзнагароду на міжнародным конкурсе драматургаў «Еўразія-2004». Гэта першая са шматлікіх прэмій, аднак менавіта пасля «Еўразіі» Павел Пражко робіцца вядомым. Ягоныя тэксты пачынаюць ставіць на культавых эксперыментальных пляцоўках, такіх як расійскія «Театр Post» і «Театр.doc», аўтар атрымлівае Гран-пры фестывалю беларускага «Свабоднага тэатра». Хутка Пражко робіцца адным з самых папулярных сучасных рускамоўных аўтараў.

Першапачаткова тэксты Пражко адносілі да «новай драмы» — сучаснай тэатральнай плыні, аўтары якой імкнуцца перадаць тое, што адбываецца з чалавекам сёння і цяпер. Герой «новай драмы», як і героі першых адметных п’ес Пражко, — гэта сучасны чалавек, што размаўляе на сучаснай мове. Няважна, гопнікі гэта, як у п’есе «Жыццё атрымалася» («Жизнь удалась»), «офісны планктон», як у п’есе «Замкнутыя дзверы» («Запертая дверь») ці апантаная сподняй бялізнай дзяўчына з п’есы «Майткі» («Трусы»).

Наогул, мова — асноўны «козыр» Пражко. Крытыкі хваляць аўтара за яго ўвагу да сучаснай мовы, бо героі п’ес, як і звычайныя людзі, у дыялогах нярэдка абыходзяцца выклічнікамі, мацюкамі, няскончанымі фразамі. Сам драматург кажа, што ў сваіх творах ён заўсёды займае пазіцыю назіральніка, які толькі сочыць за развіццём нейкай гісторыі і ні ў якім выпадку не імкнецца закласці ў твор глабальную ідэю. Фіксацыя сучаснага жыцця — галоўная мэта большасці яго п’ес, таму і персанажы павінныя размаўляць і рэагаваць на рэплікі натуральна.

Але Павел не абмяжоўвае творчыя пошукі мовай. У той жа п’есе «Замкнутыя дзверы» аўтарскія рэмаркі займаюць большую частку тэксту, што ізноў выклікае захапленне крытыкаў. З’яўляецца п’еса «Я вольны» («Я свободен»), якая складаецца з 535 фотаздымкаў і 13 подпісаў да некаторых з іх. Пэўнае здзіўленне можа выклікаць твор пад назвай «Салдат», які складаецца ўсяго з двух сказаў: «Салдат прыйшоў у звальненне. Калі трэба было ісці назад, ён у армію не пайшоў». Пражко растлумачыў, што калі ён працаваў над «Салдатам», то спрабаваў выпісаць нейкую гісторыю, аднак хутка зразумеў, што гэтыя два сказы — і ёсць ідэальны варыянт. Дарэчы, усе гэтыя п’есы былі пастаўленыя. Нават неадназначны «Салдат».

Дык усё ж такі чым выкліканая папулярнасць Паўла Пражко?

Малады рэжысёр Дзяніс Фёдараў, які паставіў у Брэсце спектакль па п’есе Пражко «Ураджай», так адказвае на гэтае пытанне: «Пражко мяне прыцягвае сваёй бескампраміснасцю, жорсткасцю, дзёрзкасцю, цынічнасцю, адвагай. Мне гэта здаецца вельмі адэкватным сучаснаму свету. І ў той жа час у яго п’есах поўная свабода для мастака, ён быццам усё жорстка замацоўвае рэмаркамі, але гэта поле, на якім можна саджаць што заўгодна. Для мяне ў кожнай яго п’есе код, які трэба разгадаць, хоць не выключаю, што сам Пражко наўмысна нічога не шыфраваў. Адсутнасць «трактоўкі» або кардынальнае пераасэнсаванне тэксту яго п’есы можа трапіць у яблычак. Пражко задае пытанні рэчаіснасці. Бударажыць розум. Адсутнасць ацэнкі падзей у яго п’есах, маралі, высноваў, схаваных сэнсаў вельмі сугучна часу. Няма рашэнняў. Няма пытанняў. Няма праблем».

Папулярнасць тэкстаў Пражко — менавіта ў іх універсальнасці. Любая з яго п’ес — ці панылы «Ураджай», ці наватарскі «Салдат» — гэта выклік як для рэжысёра, так і для гледача. Толькі ад іх пачынае залежаць тое, што прарасце на сцэне з безаблічнага тэксту аўтара. Прычым безаблічнасць — не знявага, а канстатацыя факта, бо, з аднаго боку, Пражко мае рацыю, і размаўляць так, як размаўляюць яго героі, цяпер можа і інжынер, і грузчык, але ж з іншага пункту гледжання, уся «геніяльнасць» гэтых твораў — у абсалютнай іх звыкласці.

Гледзячы спектакль паводле Пражко, не ўбачыш нічога новага, шакавальнага, невядомага, а ўбачыш толькі тое, што захочаш, будзе гэта непараўнальнае пачуцце пульсу эпохі, бессэнсоўны аповед ні пра што ці наогул нешта іншае. Нагадвае казку пра новае адзенне караля, але з той розніцай, што самога караля ніхто нікому не паказвае, і перад тым як скласці ўласнае меркаванне пра ягоны касцюм, трэба вырашыць для сябе, ці існуе гэты кароль наогул. Да таго ж Пражко ставяць у асноўным маладыя пастаноўшчыкі, людзі, якія працуюць з сучасным, эксперыментальным тэатрам, людзі, якім ужо нецікавы звыклы пошук новай формы для старога зместу, тыя, хто патрабуе пашырэння колькасці формаў, зместаў і сэнсаў у сённяшнім тэатры. Менавіта ў гэтым і хаваецца прычына поспеху Пражко ў Расіі, і незапатрабаванасці яго на айчыннай сцэне, бо, па-першае, Расія мае шэраг пляцовак, на якіх могуць праявіць сябе маладыя рэжысёры, а ў Беларусі пасля фактычнай эміграцыі «Свабоднага тэатра» калектываў, скіраваных на нешта, што адрозніваецца ад звыклага Чэхава і Дударава, на жаль, не так шмат. Па-другое, вялікую ролю грае абмежаванасць нашых так званых культурных ці блізкіх да культуры людзей, бо спробы мастацкіх чытак у тым жа Брэсце раней забараняліся, бо пражкоўскія тэксты ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку. Стаўленне да тэатра як да традыцыйнага «храму мастацтва», якое так любяць гардэробшчыцы і чыноўнікі, прыводзіць да таго, што ў сучасным беларускім тэатры амаль адсутнічае тая самая даследчая, «лабараторная» праца, з якой потым і выходзяць сапраўды цікавыя і незвычайныя творы і пастаноўкі. Так, нешта, безумоўна, робіцца, з’явіўся міжнародны форум «Тэарт», дзе можна пабачыць адны з найлепшых сучасных пастановак знакамітых айчынных і замежных дзеячаў, але ўсё ж абсалютная большасць таго, што ставіцца на сцэнах Беларусі, — правераная часам класіка. І гэта было б цудоўна, калі б акрамя класікі было б нешта яшчэ.

Тут справа нават не ў Пражко (бо ён у кантэксце таго, што адбываецца на еўрапейскіх падмостках, — далёка не наватар), а ў тым, што, падабаецца гэта нам ці не, сучасны тэатр рухаецца наперад. І рухаецца ён — прычым ўпэўнена і даўно — у бок сучаснага мастацтва, беручы ў так званага contemporary art яго асноўныя рысы, такія, напрыклад, як сумнеў у традыцыйных мастацкіх каштоўнасцях, залежнасць ад крытыкі, арыентаванасць на сённяшні навакольны свет, залежнасць ад яго і цесная з ім сувязь.

Інакш кажучы, сённяшні тэатр усё больш аддаляецца ад тэатра ў звыклым для нас, класічным яго разуменні. І адмаўляць гэты працэс ці не звяртаць на яго ўвагі — як мінімум глупства.

Такім чынам, пакуль у Беларусі з недаверам ставяцца да занадта «прасунутага» Пражко, у той жа расійскай Пярмі плануюць паказаць балет «Вясна святарная», які паставіць вядомы сваім наватарскім падыходам італьянец Кастэлучы (адметнасць балета ў тым, што замест танцораў будзе выкарыстаны спецыяльны пыл, выраблены з касцявой мукі). Так, вядома, можна бясконца гаварыць, што каштоўнасць п’ес Пражко — даволі спрэчнае пытанне і што замена танцораў пылам — эпатаж і нічога больш, і гэтыя развагі будуць слушныя, але не трэба забываць галоўнае: баязлівасць і кансерватызм дастасавальныя да ўсіх сфераў чалавечай дзейнасці, не толькі да мастацтва.

Проста таму, што баязлівае і кансерватыўнае мастацтва перастае быць мастацтвам увогуле.

Уладзіслаў Фіцнэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
Куды схадзіць у тэатр у афлайне? Склалі з крытыкам топ спектакляў, за якія не сорамна
«Усе артысты могуць быць арыштаваныя». Што адбываецца з незалежным тэатрам у Беларусі
«Купалаўцы» сёння анансуюць музычны праект «Я гавару». Дзе і калі яго паглядзець?
Палітыка і грамадства
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Усяго патроху
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх