Матч паміж барысаўскім БАТЭ і наймацнейшым клубам Казахстана «Шахцёрам» з Караганды ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў адбудзецца ў аўторак, 16 ліпеня. Сустрэча пройдзе ў Барысаве і пачнецца прыкладна ў 19.00.

Што тычыцца матчу ў адказ, то выбар даты яго правядзення — прэрагатыва суперніка. Пакуль ніякіх афіцыйных звестак па гэтым тыдні ад ФК «Шахцёр» (Караганда) не паступала. З днём правядзення гэтага матчу казахстанскі бок павінен вызначыцца да 2 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?