Падазроны выпадак зарэгістраваны ў вёсцы Лапушна. Цяпер туды прыехала раённае начальства
.

Вось што Еўрарадыё паведамілі ў Данілавіцкім сельсавеце, куды ўваходзіць згаданая вёска:

«Ведаеце, дакладна сказаць я не магу вам. Былі праблемы, адзін выпадак.
Аналізы бралі. А сёння ўсе туды паехалі, камісія. А што там і як — не ведаю. Званіла старшыні сельсавета — не бярэ трубку. Самой жа цікава. Усе службы раённыя там і з Упраўлення таксама».

Нагадаем, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц паведаміў, што ўспышка захворвання афрыканскай чумы свіней адбылася 21 чэрвеня на тэрыторыі вёскі Чапунь Іўеўскага раёна. На 25 чэрвеня яе ўжо лакалізавалі. Працягвалася акцыя па недапушчэнні распаўсюду захворвання ў Карэліцкім, Навагрудскім, Стаўбцоўскім і Валожынскім раёнах. Там у людзей забіралі свіней.

Аднак днямі з’явіліся звесткі пра знішчэнне свіней у адной з вёсак Баранавіцкага раёна. Цяпер жа гаворка ўжо ідзе пра Дзятлаўскі раён, які не мяжуе з Іўеўскім раёнам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?