Супрацоўнік Белзьнешэканомбанку атрымаў доступ да кампутарных дадзеных аб крэдытных картках кліентаў банку. Зьняў з картак кліентаў агульную суму ў 270 млн рублёў. Вызначыць яго ўдалося толькі праз год. Цяпер яму пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі. Паколькі ён цалкам кампэнсаваў грашовую шкоду, меру зьмянілі на вызваленьне пад заклад.

Увесь гэты час супрацоўнік працягваў працаваць у банку. Як канкрэтна ўдалося яго вызначыць, Дзьмітры Пятко паведамляць адмовіўся.

Аляксандар Сушко, начальнік упраўленьня расьсьледаваньня злачынстваў супраць інфармацыйнай бясьпекі і інтэлектуальнай уласнасьці Галоўнай управы Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь, паведаміў, што цяпер расьсьледуецца каля 7 спраў. Па некаторых зь іх ідзецца пра крадзеж сумаў у мільёны даляраў.

Сушко выказаў занепакоенасьць тым, што банкі адмаўляюцца вяртаць грошы кліентам, якія сталі ахвярамі кардэраў, спасылаючыся на тое, што банкі не абавязаныя кампэнсаваць шкоду, нанесеную трэцімі асобамі. Напрыклад, Белзьнешэканомбанк не хацеў кампэнсаваць грошы, нават калі Сьледчы камітэт яму паведаміў, што злачынства ўчынена супрацоўнікам банку. Ён адзначыў, што неабходны нарматыўны акт, які б абавязваў кіраўніцтва банку да такіх дзеяньняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?