У Францыі працягваецца жаночы чэмпіянат Еўропы па баскетболе сярод жаночых каманд.
Нашы дзяўчаты, на жаль, учора саступілі ў чвэрцьфінале Турцыі, і за медалі ўжо не змагаюцца.

Аднак матчы за 5-ае месца на гэты раз не проста суцяшальны турнір. Дзве найлепшыя каманды з няўдачнікаў паўфіналаў трапляюць у на сусветанае першынства-2014 у Турцыю.

Першую вакансію за сабой ужо забілі чэшкі, якія выйгалі ў Італію. Другую сёння разыгрывалі Беларусь і Швецыя.
Скандынаўкі — адно з галоўных адкрыццяў чэмпіянату. Каманда пакінула за бортам Расію, а потым да апошняга змагалася з Францыяй у чвэрцьфінале. Можа быць, шведкам і не хапіла праз гэта сілаў на гульню з Беларуссю.

Нашы няўпэўнена выглядалі толькі першых пяць хвілін. Пасля гэтага яны цалкам завалодалі ініцыятывай. Магчыма, гэта быў найлепшы матч нашай каманды на гэтым Еўра.

Фінальная сірэна зафіксавала больш чым камфортную перавагу беларусак — 69:48.

Апроч таго, што беларускі адабраліся на чэмпіянат свету, але і наступнае Еўра, якое ў 2015 годзе пройдзе ў Венгрыі.

Заўтра, а 21 вечара нашы дзяўчаты правядуць гульню супраць Чэхіі за 5-ае месца, сустрэча, якая ўжо нічога не вырашае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?