Як паведаміў БелаПАН супрацоўнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Гомельскага аблвыканкама Юрый Пількевіч, ва ўпраўленне ўласнай бяспекі (УУБ) звярнуўся жыхар Калінкавічаў са скаргай на супрацоўнікаў Калінкавіцкай ДАІ, якія незаконна склалі ў дачыненні да яго адміністрацыйны пратакол і, акрамя гэтага, збілі.

У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што супрацоўнікі ДПС вечарам неслі службу на адной з вуліц раённага цэнтра. У гэты час імі быў заўважаны грамадзянін з яўнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення, які хаатычна перамяшчаўся па праезнай частцы без святлоадбівальных элементаў. На зробленую яму заўвагу мужчына ўвагі не звярнуў і да таго ж стаў зневажальна выказвацца ў адрас супрацоўнікаў міліцыі. Было прынята рашэнне адвезці мужчыну ў раённую бальніцу для праверкі фізічнага стану. У яго быў выяўлены ўзровень утрымання алкаголю ў выдыханым паветры, які ў шмат разоў перавышаў дапушчальную норму. Пасля гэтага грамадзянін быў дастаўлены ў аддзел ДАІ, дзе ў дачыненні да яго склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне ПДР.

Пазней у сваёй заяве жыхар Калінкавічаў указаў, што, праходзіў на наступны дзень пасля інцыдэнту агляд у судмедэксперта, у яго на грудзях і на назе былі зафіксаваны гематомы, а ў ходзе рэнтгенаскапіі быў выяўлены пералом рабра. Усё гэта, па яго сцвярджэнні, днём раней яму прычыніў супрацоўнік ДАІ.

У сувязі з гэтым быў праведзены паўторны агляд, з якога, згодна з заключэннем эксперта, вынікала, што на момант першаснага агляду ў яго сапраўды былі выяўлены пашкоджанні, аднак нанесены яны былі за пяць-сем сутак да затрымання.

Апытаны ў ходзе службовай праверкі жыхар Калінкавічаў супярэчнасці паміж сваімі тлумачэннямі, зместам акта агляду і заключэння эксперта растлумачыць так і не змог. Па выніках службовай праверкі дзеянні супрацоўнікаў міліцыі былі прызнаны правамернымі, а звесткі, указаныя заяўнікам, — не пацверджанымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?