Нацыянальная авіякампанія «Белавія» прыняла рашэнне аб пачатку выканання рэгулярных рэйсаў па маршруце Мінск — Будапешт — Бялград — Будапешт — Мінск з 19 верасня 2013 года.

Палёты ў Міжнародны аэрапорт імя Ніколы Тэслы (Бялград, Сербія) і Міжнародны аэрапорт імя Ферэнца Ліста (Будапешт, Венгрыя) будуць выконвацца пераважна на самалётах CRJ-100/200 два разы на тыдзень па панядзелках і чацвяргах.

Гэты рэйс звяжа Мінск не толькі са сталіцамі Венгрыі і Сербіі, але і Будапешт і Бялград паміж сабой. Цяпер рэгулярныя паветраныя зносіны паміж імі адсутнічаюць.

«Гэты ў сваім родзе ўнікальны рэйс дазволіць злучыць тры еўрапейскія сталіцы. Мы разлічваем убачыць на ім як бізнесменаў, так і турыстаў. Упэўнены, што адкрыццё гэтага рэйса прыцягне цікавасць з боку беларускіх, венгерскіх і сербскіх турыстычных арганізацый. Новы маршрут безумоўна павялічыць колькасць транзітных пасажыраў, якія падарожнічаюць праз Мінск», — лічыць генеральны дырэктар РУП «Нацыянальная авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?