Арганізатары ўзнавілі традыцыі рыцарскага турніру, таксама падрабязна прадстаўлена матэрыяльная культура Заходняй Еўропы і ВКЛ 14–15 стст.

Удзельнікі фестывалю — прадстаўнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі Беларусі, Расіі, Украіны і Заходняй Еўропы, музыканты, якія выконваюць сярэднявечную і фолк-музыку, танцавальныя калектывы, майстры сярэднявечных рамёстваў і майстры агнявога шоу.

Галоўная адметнасць фэсту ў тым, што яго ўдзельнікі як мага больш дакладна ўзнаўляюць культуру і побыт Еўропы 14 ст. Як паведаміла прэс-сакратар МГА «Жывая Гісторыя» Ганна Кідрон, фестываль сумяшчае рэканструкцыю матэрыяльнай культуры рыцарскіх турніраў і поўнакантактны баі, па правілах, якія існавалі ў 14–15 стст. У адрозненне ад пастановачных, такія паядынкі адрозніваюцца дынамізмам, і захопліваюць гледачоў сваім азартам і непрадказальнасцю.

Сёлета фестываль паходзіць ужо ў трэці раз, першы дзень сабраў каля 600 удзельнікаў не толькі з Беларусі, але і з Польшчы, Расіі, Аўстрыі, Украіны ды інш.

29 чэрвеня ў Мірскім замку працягнуць працаваць анімацыйныя пляцоўкі, тэматычная таверна, ярмарка і цір. На рысталішчы гледачы змогуць назіраць за пешым турнірам, масавымі і коннымі баямі, верчарам выступіць гурт «Стары Ольса». Праграма завершыцца ў 23:00 вогненным шоу і салютам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?