Аліса Белота была знятая з конкурсу за фота, дзе яна пазіравала ў фрывольнай позе, адзетая ў кароткія джынсавыя шорты.

Аліса Белота была знятая з конкурсу за фота, дзе яна пазіравала ў фрывольнай позе, адзетая ў кароткія джынсавыя шорты.

Рафаэла Магуньё была заўважаная суддзямі на фотаздымках ў шаўковым споднім і ў чорным напаўпразрыстым гарсэце.

Рафаэла Магуньё была заўважаная суддзямі на фотаздымках ў шаўковым споднім і ў чорным напаўпразрыстым гарсэце.

У Тыцыяны П'ерджыяні знайшлі не толькі фота, але і відэазапіс таго, як яна пазіруе з аголенымі грудзьмі.

У Тыцыяны П'ерджыяні знайшлі не толькі фота, але і відэазапіс таго, як яна пазіруе з аголенымі грудзьмі.

20-гадовая мадэлька спадзявалася, што сувязі з Берлусконі не акажуць негатыўнага ўплыву на ўдзеле ў конкурсе.

20-гадовая мадэлька спадзявалася, што сувязі з Берлусконі не акажуць негатыўнага ўплыву на ўдзеле ў конкурсе.

Лора Анэс падманвала арганізатараў і з узростам. Удзельнічаючы ў конкурсах з 2006 года, яна кожны раз сцвярджала, што ёй 22.

Лора Анэс падманвала арганізатараў і з узростам. Удзельнічаючы ў конкурсах з 2006 года, яна кожны раз сцвярджала, што ёй 22.

Валеры Берг ледзь не пазбавілі тытула з-за эратычнай фотасесіі, апублікаванай праз два тыдні пасля конкурсу.

Валеры Берг ледзь не пазбавілі тытула з-за эратычнай фотасесіі, апублікаванай праз два тыдні пасля конкурсу.

Удзельніцы конкурсу “Місіс Расія” маладыя маці, якія маюць быць не толькі прыгожымі, але і духоўна развітымі. Іна Жыркова ад перамогі адмовілася.

Удзельніцы конкурсу “Місіс Расія” маладыя маці, якія маюць быць не толькі прыгожымі, але і духоўна развітымі. Іна Жыркова ад перамогі адмовілася.

Любы конкурс прыгажосці — з’ява медыйная. Практычна ніводзін не абыходзіцца без скандалаў.
І тое, што конкурс «Міс Мінск» сёння абмяркоўваецца з-за інтымных фотаздымкаў пераможцы, сітуацыя даволі тыповая. Напішыце па-руску ці ангельску запыт у пошукавік пра конкурсы прыгожосці, дык атрымаеце вялікую колькасць спасылак, якія прысвечаныя менавіта падобным здарэнням.
Вось, напрыклад, трох фіналістак конкурсу прыгажосці «Міс Італія» дыскваліфікавалі за занадта сэксуальныя фатаграфіі, якія арганізатары выявілі ў інтэрнэце. Падобныя выпадкі адбываліся і раней, але пазбавіць шанцаў на перамогу адразу траіх дзяўчат арганізатары вырашыліся ўпершыню.
Самая юная з іх — Аліса Белота — была знятая з конкурсу за фотасесію ў ружовай начной кашулі, а таксама за фота, для якога яна пазіравала ў фрывольнай позе, адзетая ў кароткія джынсавыя шорты і ў туфлях на высокіх абцасах.

Рафаэла Магуньё была заўважаная суддзямі на фотаздымках ў шаўковым споднім на скураной канапе і ў чорным напаўпразрыстым гарсэце.

А ў трэцяй мадэлі — Тыцыяна П’ерджыяні — знайшлі не толькі фота, але і відэазапіс таго, як яна пазуе з аголенымі грудзьмі.

І гэта далёка не адзіны выпадак. У 2012 годзе ў конкурсе брала ўдзел К’яра Данезэ, удзельніца справы «Рубі» — оргій на віле былога прэм’ера Берлусконі.

20-гадовая мадэлька спадзявалася, што сувязі з Берлусконі не акажуць негатыўнага ўплыву на ўдзел у конкурсе

Скандалы здараліся і ў Вялікабрытаніі. «Міс Корнуол» (рэгіянальны конкурс прыгажосці) Лору Анэс, запісалі ў прастытуткі і знайшлі здымкі 1999 года, дзе яна здымалася для мужскога часопіса топлес. Тады ёй было ўсяго 16 гадоў. Магчымасць удзельнічаць у нацыянальным конкурсе ў яе забралі адразу — паводле правілаў, удзельніцам забараняецца здымацца аголенымі.
Лора Анэс падманвала арганізатараў і з узростам. Удзельнічаючы ў конкурсах з 2006 году, яна кожны раз сцвярджала, што ёй 22.

У Францыі, дзе правілы нацыяльнага конкурсу падобныя, у 2008 старшыня камітэта «Міс Францыя» таксама патрабаваў забраць у пераможцы тытулу і кароны з-за эратычных здымкаў, апублікаваных у адным з часопісаў. Паводле яго слоў, гэта дыскрэдытавала не толькі конкурс, але і імідж усёй краіны.

Валеры Берг ледзь не пазбавілі тытула з-за эратычнай фотасесіі, апублікаванай праз два тыдні пасля конкурсу.

Зрэшты, скандалы тычацца не толькі мінулага ўдзельніц і пікантных фотаздымкаў. Традыцыйна з’яўляецца інфармацыя пра шантаж, карупцыю і нават расізм. І не толькі.

Місіс Расіі 2012, напрыклад, была вымушана адмовіцца ад кароны пасля скандальнага інтэрв’ю, дзе яна прадэманстравала свае інтэлектуальныя здольнасці. Жонка футбаліста Жыркова, Іна тады, між іншым, казала, што Сонца круціцца вакол Зямлі.

Такім чынам, усе скандалы і пазбаўленні тытулаў маюць даволі падобную прыроду — ад удзельніц конкурсу чакаюць не толькі прыгажосці, але і ўзорнасці ў паводзінах. Што да фатаграфій, то на Захадзе ўдзельніц дыскваліфікуюць за здымкі, якія ў параўнанні з кадрамі фіналістак Міс Мінск выглядаюць проста цнатлівымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?