У Кіеве адлупцавалі ўдзельнікаў акцыі «Брацкі шлях. Руская дарога». На юнакоў, якія ўдзельнічаюць у прабежцы, якая заклікае да яднання брацкія славянскія народы, напалі ўкраінскія патрыёты.

Удзельнікаў прабежкі спынілі на Жытомірскай трасе з крыкам «Слава Украіне — Смерць ворагам!». Яны моцна разбілі суправаджаючы аўтамабіль з надпісам «Расія — Сербія», выкарысталі газавыя балончыкі.

Нападнікі таксама забралі з сабой бюст цара Мікалая II, які везлі ў якасці падарунка сербскаму Рускаму дому.

Акцыя «Брацкі шлях. Руская дарога» стартавала 1 чэрвеня ў Сергіевым Пасадзе (Расія), далей маршрут пралягаў праз Беларусь, Украіну, потым мелася быць Польшча, Чэхія, Славакія, Венгрыя, і 1 жніўня прабежка павінна была скончыцца ў Бялградзе.

У ёй удзельнічалі чатыры маладыя чалавекі з Беларусі, адзін з Днепрапятроўска, а таксама арганізатар з Падмаскоўя.
Падчас акцыі пастаянна некалькі чалавек бягуць, напераменку трымаючы сцягі: чорна-золата-белы імперскі сьцяг, а таксама дзяржаўныя сцягі Расіі, Беларусі і Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?