Старшыня грамадскай рады па маральнасці Мікалай Чаргінец мяркуе, што мінскія гарадскія ўлады павінны зрабіць высновы ў сувязі з некаторымі акалічнасцямі конкурсу прыгажосці, які прайшоў у Мінску.

На жаль, конкурс прыгажосці — гэта правакацыя адносна мінскіх уладаў. Я лічу, што іх падставілі. Усе спадзяваліся на прыстойнасць гэтых арганізатараў, а яны, напэўна, глядзяць наперад — на будучы прыбытак», — заявіў агенцтву «Інтэрфакс» Чаргінец адносна размешчаных у інтэрнэце здымкаў удзельніц конкурсу прыгажосці.

«Путана, якая атрымала званне «міс», — вось прыгажуня. І колькі ж яна будзе каштаваць? Я ўжо не кажу пра кошт сумлення тых, хто арганізаваў гэтую правакацыю», — сказаў Чаргінец.

«Мне шкада кіраўнікоў Мінска, якія даверыліся арганізатарам конкурсу, даручылі ім правядзенне конкурсу. Наогул, гэта наша бяда — у тым, што ўсё больш і больш у свет культуры, мастацтва, літаратуры лезуць нейкія паўзуны і ствараюць гэтую атмасферу. Апашляюць добрую справу — конкурс прыгажосці», — адзначыў Чаргінец.

Ён таксама мяркуе, што «ля вытокаў конкурсу можа стаяць правакатар ці правакатары, якія вырашылі зарабіць на гэтым добрыя грошыкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?