180-тысячны польскі горад Жэшуў па колькасці насельніцтва абганяе Баранавічы і нямнога адстае ад Бабруйска. Аднак падчас мінулых выходных ён прытуліў «Стадыён культуры» — маштабны культурніцкі фестываль, падобны да якога цяжка ўявіць нават у Мінску.

N.R.M. на падчас канцэрта-адкрыцця «Стадыёна культуры» ў Жэшуве.

N.R.M. на падчас канцэрта-адкрыцця «Стадыёна культуры» ў Жэшуве.

Беларускі гурт разварушыў натоўп.

Беларускі гурт разварушыў натоўп.

Для выканання песні «Прамень» музыкі апранулі залатыя «скафандры». Разам з N.R.M. выступаў польскі гурт Myslovitz.

Для выканання песні «Прамень» музыкі апранулі залатыя «скафандры». Разам з N.R.M. выступаў польскі гурт Myslovitz.

N.R.M. на падчас канцэрта-адкрыцця «Стадыёна культуры» ў Жэшуве.

N.R.M. на падчас канцэрта-адкрыцця «Стадыёна культуры» ў Жэшуве.

Выстава лялек Гродзенскага абласнога тэатра лялек.

Выстава лялек Гродзенскага абласнога тэатра лялек.

Выстава лялек Гродзенскага абласнога тэатра лялек.

Выстава лялек Гродзенскага абласнога тэатра лялек.

Спектакль «Вясёлы цырк» тэатра лялек з Гродна спадабаўся і малым, і дарослым.

Акцёры Гарадзенскага абласнога тэатра лялек кланяюцца пасля заканчэння спектакля.

Акцёры Гарадзенскага абласнога тэатра лялек кланяюцца пасля заканчэння спектакля.

Беларускае меню фестываля.

Беларускае меню фестываля.

Ідэя «Стадыёна культуры» нарадзілася яшчэ летась. Тады яго зладзілі для культурніцкага абмену паміж Польшчай і Украінай напярэдадні Еўра-2012. Ідэя прыжылася, і сёлета фестываль было вырашана паўтарыць, але ўжо з большым размахам — арганізаваць адразу тры фестывалі пад агульнай назвай «Усход культуры». Беларусь не засталася на ўзбочыне, а ўзяла ў фестывалі актыўны ўдзел.

Музыка

Урачыстым адкрыццём фестывалю стаў вялікі канцэрт на гарадскім стадыёне Жэшува. На адной сцэне выступілі сабраліся вядомыя выканаўцы і калектывы: Zakopower, SunSay, Юлія Марцэл, Аліна Арлова, Рыкарда Парасол, гурт Coma, саксафаніст Джымі Ценар з Фінляндыі, азербайджанцы Алім Касімаў і яго гурт разам з палякамі Voo Voo. Хэдлайнерамі вечара стаў нямецкі гурт Guano Apes. Беларусь на канцэрце прадстаўлялі музыкі гурту N.R.M.

Канцэрт быў арганізаваны такім чынам, што на сцэне адчанасова прысутнічалі выканаўцы з Польшчы разам з прадстаўнікамі іншых краінаў. Піту Паўлаву і кампаніі ў суседзі па сцэне дастаўся польскі рок-гурт Myslovitz. Усе музыкі пераапрануліся ў залатыя скафандры, каб выканаць песню «Прамень», а гледачам раздалі вялізныя кавалкі залатой фальгі. Падчас выступу N.R.M. і Myslovitz стадыён, цалкам запоўнены людзьмі, разварушыўся і актыўна затанчыў, хоць беларусаў на канцэрце было няшмат: стадыён вяла адгукнуўся на пытанне «ці ёсць тут беларусы?»

Уваход на мерапрыемствы «Усхода культуры» быў бясплатным для ўсіх. На ўваходзе — нястрогі дагляд і ніякіх камераў спецслужбаў, што здымаюць абсалютна ўсіх, хто набліжаецца да рамак металашукальнікаў.

Кідалася ў вочы адсутнасць паліцэйскіх — парадак забяспечвала нязначная колькасць ветлівых ахоўнікаў, мноства людзей у інвалідных вазках, якія прыйшлі паслухаць канчэрт. Уражваў і вельмі якасны гук. А адсутнасць ідэалагічна зацверджанай папсы на мерапрыемстве, фінансаваным з дзяржбюджэту ўвогуле можа падацца недасведчанаму беларусу фантастыкай.

Тэатр

Актыўнымі былі беларусы і ў тэатральнай галіне «Усходу культуры». Гродненскі абласны тэатр лялек адкрыў драматычную секцыю пастаноўкай «Вясёлы цырк». На спектакль прыйлі бацькі і іх дзеці. І ты і другім спектакль прыйшоўся даспадобы — гэта было відаць па дзіцячых усмешках і па смехе, які напаўняў залу.

У фае тэатра тым часам праходзіла выстава лялек з Гродна, якая таксама карысталася папулярнасцю і закрылася толькі позна ўвечары ў нядзелю — апошні дзень «Усхода культуры».

Яшчэ адной прэм’ерай фестывалю стала п’еса «Пакаёўкі» у рэжысуры галоўнага рэжысёра Гродненскага абласнога тэатра лялек Алега Жугжды. Жугжда, дарэчы, з’яўляўся і куратарам тэтральнай часткі фестываля Drama Way.

Кухня

Арганізатары палічылі, што даведацца пра культуру пэўнай краіны немагчыма, не пакаштаваўшы мясцовых страваў. Дасягненні беларускай гастраноміі прадставіў мясцовы рэстаран чэшскай кухні.

Можна было замовіць салату з селядцоў і буракоў, халаднік, «царскія» блінчыкі з ласосем ці галубцы. На дэсерт — «Мінскі» кекс.

Супрацоўнікі рэстарана, у якім гатавалі беларускія стравы, паведамілі «НН», што яны не выбіралі, кухню якой краіны будуць прадстаўляць, але беларускія стравы, асабліва халаднік з блінцамі, карыстаюцца папулярнымі сярод наведвальнікаў.

«Стадыён культуры» — толькі пачатак

Сёлета арганізатары «Усходу культуры» не абмежаваліся адным фестывалем у Жэшуве.

З 25 па 29 верасня ў Беластоку пройдзе другі і вельмі насычаны этап культурніцкага форуму пад назвай «Іншае вымярэнне». Арганізатары абяцаюць, сярод іншага, што падчас фестывалю адбудзецца паказ п’есы Паўла Пражко «Майткі», а таксама выступ этна-трыа «Тройца» і польска-беларускага калектыву, якія спяваюць народныя песні з Палесся, паказ модаў ад беларускіх дызайнераў, прэзентацыя працаў мастака Алеся Пушкіна.

Завершыць «Усход культуры» форум пад назвай «Інтэграцыі-Медыацыі», які пройдзе з 1 па 6 кастрычніка ў Любліне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?