Збеглы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн, які цяпер знаходзіцца ў транзітнай зоне маскоўскага аэрапорта Шарамецьева, не прасіў палітычнага прытулку ў Венесуэле. Аб гэтым, як паведамляе ІТАР-ТАСС, паведаміў журналістам прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура 2 ліпеня ў Маскве.

На думку Мадуры, Сноўдэн заслугоўвае абароны ў адпаведнасці з міжнародным гуманітарным правам як чалавек, які сказаў праўду. «Лічым важным, што тыя заявы, якія зрабіў гэты малады чалавек, — гэта вялікая праўда аб тым, што капіталістычная эліта ЗША спрабуе кантраляваць свет, — сказаў венесуэльскі лідар. — Яна шпіёніць як за сябрамі, так і за ворагамі, яна шпіёніць за ўсім светам. Так не павінна быць. Гэта павінна праследавацца ў свеце».

Мадура падкрэсліў, што Сноўдэн «нікога не забіў, не заклаў бомбу». «Тое, што ён зрабіў, — гэта сказаў вялікую праўду, каб прадухіліць войны ў свеце.
Сноўдэн заслугоўвае абароны міжнароднага гуманітарнага права як малады чалавек, які сказаў вялікую праўду. Сусветная супольнасць павінна на гэта адрэагаваць. Моладзь свету павінна на гэта адрэагаваць», — заявіў прэзідэнт Венесуэлы.

Адказваючы на пытанне, ці павязе ён з сабой Сноўдэна з Масквы, Мадура сказаў: «Тое, што мы збіраемся з сабой павезці, гэта многія пагадненні, якія мы падпішам з Расіяй,

а таксама інвестыцыйныя пагадненні ў нафтагазавай сферы. Гэта тое, што мы павязем з сабой».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?