Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі для дастаўкі паломнікаў у Будслаў (Мядзельскі раён Мінскай вобласці) на святкаванне 400-годдзя знаходжання тут Будслаўскай іконы Маці Божай. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе БЧ.

На 5 ліпеня прызначаны дадатковы цягнік № 6672 Маладзечна — Круляўшчызна, які адправіцца з Маладзечна ў 16.50 і прыбудзе ў Будслаў у 18.16. У зваротным напрамку пасажыраў будзе перавозіць дадатковы цягнік № 6671 Параф'янава — Маладзечна, які адправіцца з Будслава 6 ліпеня ў 14.49 і прыбудзе ў Маладзечна ў 16.17.

БЧ таксама прызначыла дадатковыя цягнікі для дастаўкі ў Александрыю (Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці) гледачоў на свята "Купалле" 6 і 7 ліпеня. Дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць па маршруце Магілёў — Копысь — Магілёў. На 6 ліпеня прызначаны цягнік № 6670/6671, які адправіцца з Магілёва ў 15.58 і прыбудзе на станцыю Копысь у 16.50. Таксама будзе курсіраваць дадатковы цягнік № 6672, які адправіцца з Магілёва 6 ліпеня ў 21.55 і прыбудзе ў Копысь у 22.47.

На 7 ліпеня прызначаны дадатковыя цягнікі рэгіянальнай лініі эканамкласа № 6686 Копысь — Магілёў (час адпраўлення з Копысі — 04.52, прыбыцця ў Магілёў — 05.50), № 6673 (час адпраўлення з Копысі — 00.14, прыбыцця ў Магілёў — 01.12).

Пасажыры таксама могуць даехаць на свята ў Александрыю графікавымі цягнікамі рэгіянальны ліній эканамкласа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?