Амаль некіраванай назваў сітуацыю ў сувязі з успышкай афрыканскай чумы свіней у Беларусі кіраўнік літоўскайветэрынарна-харчовай службы Літвы Ёнас Мілюс. «Сітуацыю, якая склалася ў суседняй краіне, мы ацэньваем як пагражальную і практычна некіраваную», — заявіў Мілюс 2 ліпеня журналістам у Вільні
Кіраўнік літоўскай ветэрынарнай службы нагадаў, што першы ачаг інфекцыі быў выяўлены на мінулым тыдні ў Гродзенскай вобласці за 30 км ад мяжы з Літвой, новы — зафіксаваны ў Віцебскай вобласці на мяжы з Латвіяй.
«Паміж двума ачагамі значная адлегласць, а гэта можа азначаць, што эпідэмія распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі Беларусі», — выказаў меркаванне Мілюс.
Літва, паводле яго слоў, зрабіла ўсё неабходнае для прадухілення пранікнення інфекцыі, а таксама праінфармавала пра пагрозу Еўракамісію. «У Бруселі гэтым вельмі ўстрывожаныя. Калі ў Літве ці ў Латвіі выявіцца хоць бы адзін ачаг інфекцыі, гэта прывядзе да спынення экспарту з усяго Еўрасаюза», — папярэдзіў Мілюс.
Тым часам у Маскве намеснік кіраўніка Рассельгаснагляду Мікалай Уласаў заявіў, што
афрыканская чума свіней распаўсюдзілася амаль па ўсёй еўрапейскай тэрыторыі Расіі. У некаторых рэгіёнах ёсць пагроза закрыцця галіны свінагадоўлі.
«Афрыканскай чуме свіней мы прайгралі фактычна ўсю еўрапейскую частку Расіі. Уся еўрапейская частка або ўжо заражана, або пад пагрозай заражэння. І пакуль у федэральных і рэгіянальных улад не памяняецца стаўленне да гэтай праблемы, нічога не зменіцца», — цытуе Уласава
Ён таксама ўдакладніў, што найбольш складаная сітуацыя ў Цвярской і суседніх з ёю абласцях, а таксама ў Варонежскай вобласці, якая з’яўляецца эпіцэнтрам успышкі. «Прамы ўрон для свінагадоўлі вылічваецца мільярдамі рублёў, непрамы — ужо дзясяткамі мільярдаў», — дадаў ён.
АЧС для чалавека не небяспечная, аднак у свіней яна не лечыцца і выклікае