У адрас Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа з нагоды Дня Незалежнасці паступаюць «шматлікія віншаванні ад замежных лідараў, вядомых грамадскіх і палітычных дзеячаў», паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Віншавальныя пасланні паступілі ад кіраўнікоў краін СНД, Кітая, Кубы, каралёў Саудаўскай Аравіі, Тайланда, Швецыі, Іспаніі, прэзідэнтаў Аўстрыі, Італіі, В’етнама, Лаоса, Індыі, Паўднёвай Карэі, Грэцыі, Афганістана, Сербіі, Сінгапура, Швейцарскай Канфедэрацыі, Інданезіі, Турцыі, Бангладэша. Апрача таго, Лукашэнку павіншавалі папа рымскі Францыск, а таксама князь і вялікі магістр Суверэннага Мальтыйскага Ордэна.

Як паведамляе прэс-служба Крамля, прэзідэнт Расіі выказаў упэўненасць,

што рэалізацыя дамоўленасцяў, дасягнутых на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў сакавіку ў Санкт-Пецярбургу, будзе спрыяць далейшаму прасоўванню двухбаковых інтэграцыйных працэсаў,
а таксама надзею на «працяг канструктыўнай сумеснай працы ў межах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы з прыцэлам на фарміраванне ў 2015 годзе Еўразійскага эканамічнага саюза».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?